Зменныя
Зменная — гэта «пустое месца» ў тэксце, якое рэдактар запоўніць сам. Пішацца ў фігурных дужках: {ФІА}, {клас}, {назва кампаніі}. Зменныя патрэбныя, каб стварыць шмат дакументаў па спісе: адзін шаблон — дзясяткі грамат з рознымі імёнамі.
Як дадаць зменную
Проста надрукуйце яе ў тэкставым блоку або ячэйцы табліцы: Узнагароджваецца {ФІА}, вучань {клас} класа. Назва ўнутры дужак можа быць любой — яна стане загалоўкам слупка ў спісе.
Калі ва ўсім тэкставым блоку будзе толькі адна зменная, то можна прызначыць яе блоку праз кантэкстнае меню - "Прызначыць зменную". У гэтым выпадку значэнне з табліцы будзе падстаўлена ва ўвесь тэкставы блок.
Калі не атрымліваецца
- «Зменныя не знойдзены» — у дакуменце няма тэксту ў фігурных дужках. Дадайце хаця б адну зменную, напрыклад
{ФІА}.