Знайсці і замяніць

Трэба памяняць год, прозвішча або назву школы ва ўсім дакуменце? Не шукайце ўручную — скарыстайцеся пошукам і заменай.

Як знайсці і замяніць тэкст

  1. Адкрыйце «Праўка» → «Знайсці і замяніць» або націсніце Ctrl+F (на Mac — ⌘+F).
  2. У першым полі ўвядзіце, што шукаеце.
  3. Уключыце «Усе лісты», калі трэба шукаць па ўсім дакуменце, а не толькі на бягучым лісце. Гэты сцяжок з'яўляецца, калі ў дакуменце больш за адзін ліст.
  4. Націсніце «Знайсці» — рэдактар падсвеціць супадзенне і пакажа, колькі іх усяго. Націскайце «Знайсці» яшчэ раз, каб перайсці да наступнага.
  5. Каб замяніць, увядзіце новы тэкст у поле «Замяніць на» і націсніце «Замяніць». Пасля пацвярджэння заменяцца ўсе супадзенні на лісце або ва ўсім дакуменце.

Калі перад адкрыццём акна вылучыць слова на лісце, яно адразу падставіцца ў поле пошуку. Выпадковую замену можна адмяніць: Ctrl+Z.

Акно «Знайсці і замяніць»
Акно «Знайсці і замяніць»

Дзе шукае рэдактар

Пошук праходзіць па тэкставых блоках, табліцах і тэксце QR-кодаў. Тэкст, які намаляваны на самім фоне шаблона, знайсці нельга: гэта частка выявы.

Калі не атрымліваецца

  • «Нічога не знойдзена» — праверце напісанне і ўключыце «Усе лісты».
  • «Тэкст замены супадае з шуканым» — у палях аднолькавы тэкст, замяняць няма чаго.
  • Кнопка «Замяніць» неактыўная — дакумент адкрыты толькі для прагляду.

Глядзіце таксама